Logo Polskiego Radia
Print

Польскія фальшываманэтчыкі сярод „сусьветных лідараў”

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 24.04.2012 18:45
У Польшчы часьцей за ўсё падрабляецца ўласная валюта.

Польскія фальшываманэтчыкі сярод „сусьветных лідараў”. Толькі карэйцы апярэджваюць палякаў у гэтай „дысцыпліне”. Няма чым ганарыцца, але паліцыя мае найбольшыя праблемы менавіта з польскімі фальсыфікатамі.

У Польшчы часьцей за ўсё падрабляецца ўласная валюта. Найчасьцей падрабляюцца купюры наміналам 100 злотых. Фальшываманэтчыкі дасканаляць сваё майстэрства, аднак кожная падробленая купюра й так будзе адрозьнівацца ад сапраўднай, лічаць паліцыянты, якія займаюцца барацьбой з арганізаванай злачыннасьцю.

Паліцыянты кажуць, што найлепшы спосаб перасьцерагчыся перад фальшыўкамі - гэта безнаяўныя зьдзелкі, паколькі няма такога дакумэнту ці купюры, якую немагчыма падрабіць.

кр/Radio ZET

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт