Службы занятасьці - рэгістрацыя ў інтэрнэце
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
17.04.2012 13:04
Паводле спэцыялістаў, дзякуючы інтэрнэту зьменшацца чэргі ля офісаў службаў занятасьці.

Ведамства працы плянуе ўвесьці магчымасьць рэгістрацыі беспрацоўных пры дапамозе інтэрнэту. Гэта, на думку чыноўнікаў, павінна зьменшыць чэргі беспрацоўных перад офісамі службаў занятасьці.
Рэгістрацыя беспрацоўных пры дапамозе сеціва - гэта выдатная ідэя, - лічаць экспэрты рынку працы ды эканамісты.
У ацэнцы Агнешкі Булік, чым раней будзе створаная гэткая магчымасьць, тым лепш.
Агнешка Булік: Таксама, як у выпадку падаткавых заяваў, якія можна перадаваць у Падаткавыя ведамствы пры дапамозе інтэрнэту ды захоўваньня дадзеных у лічбавай форме, можна ўвесьці магчымасьць рэгістрацыі беспрацоўных шляхам сеціва. Рэчаіснасьць прымушае нас мяняцца.
Магчымасьць рэгістрацыі ў інтэрнэце напэўна з задавальненьнем сустрэнуць маладыя беспрацоўныя, якія ахвотна карыстаюцца сецівам, - пераконвае Маніка Закшэўска з Польскай канфэдэрацыі прыватных працадаўцаў „Lewiatan”.
Маніка Закшэўска: 27% польскіх выпускнікоў апынаецца ў сьпісах беспрацоўных. Гэта маладыя асобы, якія без праблемаў карыстаюцца інтэрнэтам.
- кажа Маніка Закшэўска.
Усё ж экспэрты падкрэсьліваюць, што інтэрнэт ня можа быць адзінай магчымасьцю рэгістрацыі беспрацоўных. Тым ня менш, калі нават не ўсе беспрацоўныя зарэгіструюцца ў службах занятасьці пры дапамозе сеціва, то і так чэргі ля іхных офісаў зьменшацца, - пераконваюць адмыслоўцы.
аз