Вялікдзень бязь яйкаў?
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
02.04.2012 17:52
Паводле абаронцаў правоў жывёлаў, гэта магчымае.
Абаронцы правоў жывёлаў пераконваюць, каб суцэльна адмовіцца ад спажываньня яйкаў. Дзеячы Фонду „Viva! Акцыя для жывёлаў” („Viva! Akcja dla zwierząt”) пераконвалі сёньня ў Варшаве, што спажываньне яйкаў неэтычнае.
Яны даказвалі, што з курыцамі дрэнна абходзяцца ўжо пасьля іхнага нараджэньня, калі яны праходзяць адбор. Абаронцы правоў жывёлаў зьвярталі ўвагу таксама на ўмовы на птушкафабрыках, - кажа Яанна Шульчэўска.
Яанна Шульчэўска: Ці факт, што курыцы мала інтэлігентныя, вырашае пра тое, што яны павінны памерці, або ўсё сваё жыццё правесьці ў клетцы, якая сваім памерам нагадвае лісток паперы фармату А4. Нагадваю, 91% польскіх яйкаў паходзіць ад курыцаў, якія жывуць у клетках, у якіх нават ня могуць распрастаць крылы. Таму, нягледзячы на тое, што курыцы можа мала прыгожыя, усё ж яны заслугоўваюць, каб жыць, асабліва ў Вялікдзень.
Абаронцы правоў жывёлаў заахвочваюць да таго, каб купляць выключна яйкі ад курыцаў, якія гадуюцца экалягічна.
аз