Logo Polskiego Radia
Print

Адвернутая іпатэка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.03.2012 17:21
Забесьпячэньнем для банку можа быць дом альбо кватэра пэнсіянера.

/

Паводле банкіраў, гэтак званая адвернутая іпатэка можа павялічыць сродкі для пэнсыянераў нават на 20-50% сярэдняй пэнсіі.

У студзені бягучага году на разгляд ураду быў накіраваны законапраект аб адвернутай іпатэцы. Ягоным аўтарам зьяўляецца Міністэрства фінансаў.

Прапанова накіраваная да старэйшых палякаў. Яна зводзіцца да таго, што банк заключае з кліентам дамову, датычную нерухомасьці. На ейнай падставе банк выплочвае кліенту акрэсьленыя сродкі. Пасьля сьмерці кліента банк становіцца ўладальнікам нерухомасьці альбо прадае нерухомасьць ды аддае спадчыньнікам розьніцу паміж сумай крэдыту ды атрыманымі ад яе грашыма.

Найбольш эфэктыўным забесьпячэньнем адвернутай іпатэкі, паводле справаздачы Зьвязу польскіх банкаў, зьяўляюцца аднасямейныя дамы. У выпадку кватэраў усё залежыць ад лякалізацыі ў горадзе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт