Польшча не згаджаецца на скарачэньне выкідаў СО2
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        08.03.2012 13:24
                    
                                 
                
                
                    Пляны Эўразьвязу пагражаюць разбурыць польскую энэргетыку. 
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                         
 
Фота: scigacz.pl
 
 
Польшча не пагаджаецца на пляны ЭЗ па скарачэньні выкідаў вуглякіслага газу – піша газэта „Gazeta Wyborcza”. У пятніцу ў Брусэлі адбудзецца паседжаньне Рады Эўразьвязу, на якім павінны быць прыняты плян па скарачэньні выкідаў парніковых газаў да 2050 года. Польшча накладзе вета -  паграджае ўрад. Згодна з дакумэнтам, у 2050 годзе прадпрыемствы Эўразьвязу павінныя выкідваць у атмасфэру на 80%-95% менш СО2, чым у 1990 годзе.
Польшча ня можа пагадзіцца на такое радыкальнае скарачэньне. Больш за 90% польскай электраэнэргіі вырабляецца дзякуючы спальваньню вугалю, які выдзяляе у два разы больш вуглякіслага газу, чым газ. Аднак вугаль у Польшчы свой, а газ краіна экспартуе з Расеі. Нават калі Польшча пачне здабываць сланцавы газ ці збудуе свае атамныя электрастанцыі, у 2030 годзе каля паловы электраэнэргіі ўсё роўна будзе здабывацца на вугальных электрастанцыях.
Эўразьвяз адказвае толькі за 7 працэнтаў сусьветных выкідаў вуглякіслага газу. Эўропа адзіная ўзяла на сябе абавязкі скарачэньню выкідаў, у той час як самыя вялікія забруджвальнікі паветра – ЗША, Расея й Кітай – не сьпяшаюцца далучыцца да Эўропы ў гэтым пытаньні, піша „Gazeta Wyborcza”.
ап