X Сусьветныя зімовыя гульні дыяспары 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        27.02.2012 12:56
                    
                                 
                
                
                    600 удзельнікаў з 23 краінаў пазмагаюцца за перамогу ў 10 зімовых спартовых дысцыплінах.
                
                
                
                
               
                
                         Учора ў горадзе Бельска-Бяла адбылося ўрачыстае адкрыцьцё X Сусьветных зімовых гульняў польскай дыяспары. Сёньня ўдзельнікі пачалі спаборніцтвы на арэнах Сілезіі ў біятлёне, хакею на лёдзе ці лыжных спартовых дысцыплінах. Самыя вялікія па колькасьці ўдзельнікаў каманды прыехалі зь Летувы, Расеі й Канады. У гульнях удзельнічаюць таксама прадстаўнікі зь Беларусі. Сёньня ўвечары ў Шчырку адбудзецца Сусьветны форум польскай дыяспары. X Сусьветныя зімовыя гульні дыяспары  прадоўжацца да 3 сакавіка.
кр