Каліноўцам 6 гадоў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
26.02.2012 08:32
Адзначыць угодкі запрашаюць прэм’ер-мінісар Польшчы Дональд Туск і міністар замежных справаў Радаслаў Сікорскі.
Сустрэча заплянаваная на 30 сакавіка, і яна мае прайсьці ў Варшаўскім унівэрсытэце. Менавіта там шэсць гадоў таму была падпісаная дамова аб стварэньні стыпэндыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага для беларускіх студэнтаў. На сустрэчу запрашаюцца «каліноўцы» ўсіх набораў. Прапануецца паразмаўляць пра пэрспэктывы й будучыню праекта. Вядома, што са студэнтамі сустрэнуцца прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск, міністар замежных справаў Радаслаў Сікорскі й міністарка навукі й вышэйшай адукацыі Барбара Кудрыцка. Зь беларускага боку на спатканьні будзе лідар Руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч.
Праграма Каліноўскага паўстала пры дапамозе польскага ўраду ў сакавіку 2006. Яна была адказам на выключэньні зь беларускіх ВНУ студэнтаў па палітычных прычынах.
Праводзілася ўжо шэсць набораў на праграму.
яс/nn.by