Інтэрнэт-махляр затрыманы 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        16.02.2012 13:20
                    
                                 
                
                
                    За махляром былі высланыя два эўрапейскія ордэры на арышт. 
                
                
                
                
               
                
                          
Сталічная паліцыя затрымала  махляра, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку больш за 6 гадоў. Пёрт О. ашукваў карыстальнікаў інтэрнэт-аўкцыёнаў. Мужчына выстаўляў на продаж мабільныя тэлефоны. Аднак пасьля атрыманьня грашовага пераказу тавар не высылаўся да набыўцоў.
Паліцыі ўдалося вылічыць махляра й мейсца ягонай працы.  Праз падстаўнога кліента фірмы паліцыянты дамовіліся на сустрэчу, падчас якой адбылося затрыманьне.
кр