Анджэй Вайда трапіў у шпіталь
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
14.02.2012 11:03
Рэжысэр знаходзіцца ў кардыялягічным аддзеле аднаго з варшаўскіх шпіталяў.
Рэжысэр Анджэй Вайда трапіў у шпіталь. Прычынай сталі праблемы з сэрцам. Ён знаходзіцца ў кардыялягічным аддзеле Беляньскага шпіталя ў Варшаве.
Лекары адмаўляюцца ад камэнтароў для прэсы.
Праблемы з сэрцам у Вайды былі й раней. У верасьні 2010 году яму стала дрэнна падчас Эўрапейскага кангрэсу культуры ва Ўроцлаве.
86-гадовы Анджэй Вайда працуе ў дадзены момант над фільмам пра лідара “Салідарнасьці” Леха Валэнсу.
дг