Палякі  заплацяць за плягіят 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        11.02.2012 13:54
                    
                                 
                
                
                    Аўтары францускага мюзікла „Notre Dame de Paris” атрымаюць амаль 2,8 млн злотых кампэнсацыі.
                
                
                
                
               
                
                         Гаспадарчы суд палічыў бяспраўным выкарыстаньне харэаграфіі й музычных твораў францускіх творцаў у адаптацыі „Historyja Notre Dame”, прадусарам якой была фірма „Macroconcert”.
Адаптацыя адбылася без дазволу французаў. Прадусарская фірма не пагаджаецца з пастановай суду. Прадстаўнікі фірмы  заяўляюць, што іх спэктакль ня мае нічога супольнага з францускай прадукцыяй. Больш за тое, на выкарыстаньне паасобных музычных твораў быў атрыманы дазвол ад адпаведнай структуры ZAiKS і заплочаныя адпаведныя ганарары. Ад 2009 году мюзікл выстаўляўся на шматлікіх тэатральных сцэнах Польшчы.
кр