Вудзі Ален: Сьмерць Шымборскай-вялікая страта 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        03.02.2012 13:11
                    
                                 
                
                
                    Паховіны нобэлеўскай ляўрэаткі адбудуцца 9 лютага ў Кракаве.
                
                
                    
                         Wisława SzymborskaPAP/CAF Weglowski
Wisława SzymborskaPAP/CAF Weglowski
                     
                
                
                
               
                
                         „Яна ўмела ня толькі прадставіць трагічны бок жыцьця, але й ягоныя сьмешныя рысы”, -напісаў  Вудзі Ален у сваім лісьце дасланым у Польскае радыё з нагоды сьмерці Віславы Шымборскай. Выбітны амэрыканскі рэжысэр напісаў, што як усе вялікія пісьменьнікі, Віслава Шымборска акрамя вершаў уносіла ў жыцьцё шмат радасьці, а нават забавы. 
Вудзі Ален вельмі цаніў творчасьць Шымборкай, якая, як сама неаднойчы зазначала, была аматаркай ягоных фільмаў.
Паховіны Віславы Шымборскай адбудуцца 9 лютага ў Кракаве з удзелам прэзыдэнта Браніслава Камароўскага. Нобэлеўскую ляўрэатку пахваюць на Ракавіцкіх могілках.
кр