Дзень ісляму ў Каталіцкай царкве
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        26.01.2012 12:25
                    
                                 
                
                
                    Цэнтральныя ўрачыстасьці адбудуцца ў Варшаве.
                
                
                
                
               
                
                         
  Сёньня ў Каталіцкай царкве адзначаюць Дзень ісляму. Каталікі й мусульмане сустракаюцца на супольнай малітве, дыскусіях ды чытаюць Біблію й Каран.
Цэнтральныя ўрачыстасьці адбудуцца ў Варшаве. Іерархі ды вернікі абедзьвюх рэлігіяў сустрэнуцца ў парафiяльным доме ля катэдры ў варшаўскім раёне Прага.
Паводле агульных ацэнкаў, у Польшчы пражывае больш за 10 тысячаў мусульманаў. Сярод іх таксама татары, якія жывуць на тэрыторыі Польшчы многія стагодзьдзі.
У варшаўскай сустрэчы будзе ўдзельнічаць, між іншым, муфці Тамаш Міськевіч, амбасадары мусульманскіх краінаў у Польшчы.
Гаспадарамі сустрэчы зьяўляюцца Камітэт па справах дыялёгу зь нехрысьціянскімі рэлігіямі ды Супольная рада каталікоў і мусульманаў.
аз