Польшча падпісала дамову ACTA
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.01.2012 12:11
У ацэнцы праціўнікаў, дамова - гэта абмежаваньне свабоды выказваньня ў інтэрнэце.
Амбасадарка Ядвіга Радовіч ад імя польскіх уладаў падпісала ў Токіё міжнароднае пагадненьне ACTA аб ахове інтэлектуальнай маёмасьці. Дамову падпісалі таксама прадстаўнікі Эўразьвязу.
Паводле аўтараў, пагадненьне павінна абараніць правы на інтэлектуальную ўласнасьць. Паводле ж праціўнікаў, дамова - гэта абмежаваньне свабоды выказваньня ў інтэрнэце.
Супраць дамовы ACTA выступілі інтэрнэт-карыстальнікі, якія заснавалі ініцыятыву „Свабода інтэрнэту”. Ініцыятыва гуртуе каля 100 тысячаў чалавек, якія падпісалі заклік да кіраўніка польскага ўраду з патрабаваньнем адмовіцца ад ратыфікацыі згаданага дакумэнту.
У рамках пратэсту супраць ACTA з суботняга вечара атакам падвяргаліся дзяржаўныя сайты, між іншым, Канцылярыі прэм’ера, Сэйму, Агенцтва ўнутранай бясьпекі ды многіх іншых дзяржаўных установаў Польшчы. Учора па ўсёй Польшчы прайшлі буйныя дэманстрацыі.
аз
аз