Пратэст працаўнікоў канцэрну Coca-Cola
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
24.01.2012 18:55
Канцэрн ліквідуе лодзінскую фабрыку й звальняе людзей.
Некалькі дзясяткаў працаўнікоў лодзінскай фабрылі канцэрну Coca-Cola пратэставалі пад Нацыянальным стадыёнам у Варшаве. Пратэстуючыя трымалі транспарант зь лёзунгам "Coca-Cola на EURO 2012 – разам ствараем беспрацоўе”. Такім чынам працаўнікі пратэставалі супраць ліквідацыі лодзінскай фабрыкі й звальненьня рабочых. Месца пратэсту было абранае не выпадкова, паколькі канцэрн Coca-Cola зьяўляецца стратэгічным спонсарам чэмпіянату Эўропы па футболе. Канцэрн плянуе звольніць больш за 160 чалавек.
Прадстаўнікі прафсаюзаў не прымаюць тлумачэньня канцэрну, які спасылаецца на макраэканамічныя чыньнікі, як павышэньне цэнаў на цукар, паліва ці гранулы, зь якіх выпускаюцца фірмовыя бутэлькі.
Працаўнікі лічаць сябе ашуканымі й кажуць, што напярэдадні спартовага сьвята атрымалі ад працадаўцы непрыемны сюрпрыз.
Амэрыканскі канцэрн Coca-Cola зьяўляецца буйным і вядомым у сьвеце вытворцам газаваных напояў. Таксама канцэрн зьяўляецца стратэгічным спонсарам чэмпіянату Эўропы па футболе EURO 2012, які ў чэрвені адбудзецца ў Польшчы й ва Ўкраіне.
кр