На Тры Каралі ў краму ня пойдзеш
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.01.2012 09:00
Тры Каралі - гэта адно з 13 польскіх святаў, у часе якіх гандаль у крамах забаронены.
На сьвята Трох Каралёў у Польшчы супэрмаркеты ды іншыя буйныя гандлёвыя цэнтры будуць зачыненыя.
Ужо некалькі гадоў польскі Працоўны кодэкс забараняе гандаль на сьвяты.
Працаваць могуць выключна невялікія крамы, прычым пры ўмове, што ў гэты дзень прадаваць у іх будзе сам уласнік або іншая асоба, працаўладкаваная адмыслова на выхадны дзень.
На сьвята Трох Каралёў будуць нармальна працаваць бэнзакалёнкі, аптэкі, рэстараны, кветкавыя крамы.
аз