Каталікі пачалі Адвэнт
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.11.2011 14:55
Гэта пэрыяд падрыхтоўкі да народзінаў Ісуса Хрыста.
Сёньня ў каталіцкім касьцёле пачаўся Адвэнт - пэрыяд падрыхтоўкі й чаканьня народзінаў Ісуса Хрыста.
У гэты дзень у каталіцкім касьцёле пачынаецца таксама Новы літургічны год ды рэалізацыя новай душпастырскай праграмы.
Як паведамілі іерархі касьцёла, новы літургічны год будзе праходзіць пад лёзунгам: „Касьцёл - наш дом”.
Адвэнт працягваецца чатыры тыдні ды заканчваецца Калядняй вячэрай. У гэты час літургічная вопратка сьвятароў мае фіялетавы колер.
Польскай традыцыяй Адвэтну зьяўляецца сьвятая імша, якая служыцца надосьвітку.
аз