Палякі давяраюць і не давяраюць 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        22.11.2011 07:00
                    
                                 
                
                
                    CBOS: найбольшы рост узроўню недаверу назіраецца ў дачыненьні да Януша Палікота.
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                         
  Тры чацвёртыя палякаў давяраюць прэзыдэнту, - такім чынам сьведчаць вынікі найноўшага дасьледаваньня, праведзенага Цэнтрам апытаньня грамадзкай думкі (CBOS).
У параўнаньні з кастрычнікам, давер у дачыненьні да Браніслава Камароўскага павысіўся на 1%, складаючы такім чынам 75%.
Чарговыя месцы ў рэйтынгу даверу займаюць: прэм’ер Дональд Туск – 54% і віцэ-прэм’ер Вальдэмар Паўляк – 51%. На чацьвёртым месцы апынуўся кіраўнік МЗС Радаслаў Сікорскі – 49%.
Сярод палітыкаў апазыцыі найбольшым даверам карыстаецца Рышард Каліш з Саюзу левых дэмакратычных сілаў (45%) і толькі што выкінуты з найбуйнейшай апазыцыйнай партыі „Права й справядлівасьць” Зьбігнеў Зёбра (36%).
У сваю чаргу найменшы давер апытаныя палякі выказваюць у адрас лідара PiS Яраслава Качыньскага – 54%. Чарговыя месцы ў гэтай катэгорыі займаюць: лідар лібэральнай партыі „Рух Палікота” (46%) і Антоні Мацярэвіч з PiS (38%).
У параўнаньні з кастрычнікам, давер апытаных найбольш упаў у адносінах да лідара Саюзу левых дэмакратычных сілаў Гжэгажа Наперальскага (з 45 да 33%). У сваю чаргу найбольшы рост узроўню недаверу назіраецца ў дачыненьні да Януша Палікота.
аз