Logo Polskiego Radia
Print

Праграмная прамова будзе карацейшай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.11.2011 18:32
Такім чынам кіраўнік польскага ўрады Дональд Туск абяцаў сёньня журналістам.
Donald Tusk: photo - PAPDonald Tusk: photo - PAP

/

У пятніцу чальцы новага польскага ўраду прымуць прысягу. Празь дзьве гадзіны пасьля гэтага Дональд Туск выступіць з праграмнай прамовай у Сэйме.

Сёньня прэм’ер-не хацеў выявіць журналістам, чаго быдзе датычыць прамова.

Нагадаем, чатыры гады таму праграмня прамова Дональда Туска працягвалася тры гадзіны. Заўтра будзе карацей, - абяцаў кіраўнік польскага ўраду.

Дональд Туск: Калі гаворка ідзе пра маю праграмную прамову, я вызначыў сабе адзін прыярытэт. Яна будзе значна карацейшай, чым чатыры гады таму. Столькі цяпер магу сказаць на тэму майго заўтрашняга выступленьня.

- заявіў Дональд Туск журналістам.

Сёньня прэм’ер Польшчы назваў прозьвішчы чальцоў новага Кабінэту міністраў. Раней са складам новага польскага ўраду ён пазнаёміў прэзыдэнта Браніслава Камароўскага.

Кіраўніком новага ўраду надалей будзе Дональд Туск. На сваіх пасадах застанецца таксама васьмёра міністраў.

Галасаваньне па вотуме даверу новаму ўраду заплянаванае на бліжэйшую суботу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт