Logo Polskiego Radia
Print

Кантроль атлусьценьня ў школах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.11.2011 15:30
NIK: у дрэнным харчаваньні дзяцей вінаватыя ня толькі школы, але й муніцыпальныя ўлады.

/

Нягледзячы на ранейшыя заявы, у школьных шапіках працягваюць пераважаць салодкасьці, а не садавіна й агародніна. Пра гэта сведчыць рапарт Вышэйшай кантрольнай палаты (NIK). У выніку сярод 52-юх кантраляваных адукацыйных установаў толькі ў дзьвюх не было вучняў з залішняй вагой цела.

Паводле камэнтатараў, у такой сытуацыі вінаваты ня толькі асартымэнт школьных шапікаў ці сталовых, але таксама муніцыпальныя ўлады, якія нічога ня робяць, каб сытуацыю памяняць.

Амаль кожнае пятае польскае дзіця змагаецца з атлусьценьнем альбо залішняй вагой. Ёсьць шмат прычынаў гэткай сытуацыі: дзеці мала рухаюцца, за шмат часу праводзяць перад тэлевізарам і кампутарам, а таксама дрэнна харчуюцца. Паводле камэнтатараў, цяжка спадзявацца іншых вынікаў, калі 90% школьных шапікаў у Польшчы ды тры чацьвёртыя аўтаматаў харчаваньня прапануюць вучням нездаровыя напоі й салодкасьці, - гаворыць старшыня Вышэйшай кантрольнай палаты Яцэк Язерскі.

Яцэк Язерскі: У іх можна купіць чыпсы, салодкія напоі, салодкасьці. А садавіна ці гародніна там бывае вельмі рэдка.

Апрача таго, адна трэцяя польскіх школаў не гарантуе вучням абеду. Зразумела гэта не азначае, што ў астатніх дзеці харчуюцца правільна.

Яцэк Язерскі: У адной чацьвёртай школаў, дзе абед ёсьць - ежа таксама бывае нездаровая. Яна ўтрымлівае ў сабе празьмерныя колькасьці мукі, солі, тлушчу й цукру.

Старшыня NIK зьвяртае ўвагу на тое, што ў школе ніхто не тлумачыць дзецям, як яны павінны харчавацца.

Таксама Ўрадавая праграма прадухіленьня атлусьценьня закончылася фіяскам. З прапанаваных 6 мільёнаў злотых па ўсёй Польшчы былі выдаткаваныя толькі 2,5 мільёна.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт