Хто хоча ў Амэрыку?
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.10.2011 14:40
Да 5 лістапада можна рэгістравацца на Зялёную карту пры дапамозе інтэрнэту.
Амбасада Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Варшаве запрашае палякаў да ўдзелу ў візавай лятарэі.
З учарашняга дня грамадзяне краінаў, ахопленых лятарэйнай праграмай, могуць падаваць па інтэрнэце заявы. Яны возьмуць удзел у лёсаваньні гэтак званай Зялёнай карты – дазволу на пастаяннае месца жыхарства ў ЗША .
Нагадваем, пасьля пяці гадоў перапынку Польшча зноў ахопленая лятарэйнай праграмай. Сярод палякаў будзе разыграна 3,5 тысячы Зялёных картаў.
Вынікі лёсаваньня будуць вядомыя 1 траўня будучага году, а каму пашанцуе, змогуць выехаць у ЗША ў 2013 годзе. Пераможца зможа забраць з сабою бліжэйшую сям’ю – жонку, мужа й дзяцей ва ўзросьце да 21 году жыцьця.
аз