Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія студэнты ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.10.2011 09:30
Сёлета праграмай імя К. Каліноўскага скарыстаецца рэкордная колькасьць студэнтаў зь Беларусі.

/

У Польшчы дзейнічае найбуйнейшая ў Эўропе стыпэндыйная праграма для беларускіх студэнтаў, якія былі адлічаныя з ВНУ ў Беларусі па палітычных матывах.

Магчымасьць працягваць адукацыю ў Польшчы ўжо некалькі гадоў дае стыпэндыйная праграма польскага ўраду ім. Кастуся Каліноўскага.

Дырэктар праграмы Ян Маліцкі падкрэсьлівае, што сёлета на першы курс былі прынятыя 140 студэнтаў. Гэта найбольш за ўсю гісторыю праграмы, - кажа Маліцкі.

Ян Маліцкі: Студэнты атрымліваюць вельмі добрую сацыяльную стыпэндыю, якая прызначаецца на фінансаваньне пражываньня, кошты ўтрыманьня, на кніжкі ... Кожны год на праграму выдаткоўваецца некалькі мільёнаў злотых. Чарговыя мільёны атрымліваюць польскія ВНУ на фінансаваньне коштаў адукацыі студэнтаў.

Стыпэндыйная праграма польскага ўраду імя Кастуся Каліноўскага ўзьнікла ў 2006 годзе. Яна поўнасьцю фінансуецца зь бюджэту польскай дзяржавы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт