Logo Polskiego Radia
Print

Валэнса напісаў у СІЗА №4

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.09.2011 17:29
Былы польскі прэзыдэнт напісаў ліст турэмшчыку Андрэя Саньнікава.

/

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Лех Валенса зьвярнуўся да начальніка СІЗА №4, дзе ў дадзены момант знаходзіцца экс-кандыдат ў прэзыдэнты Беларусі Андрэй Саньнікаў.

У лісьце былы польскі прэзыдэнт выказвае сваю занепакоенасьць інфармацыямі, якія паступаюць ад сям'і й адвакатаў беларускага палітыка. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра адсутнасьць сувязі з палітзьняволеным і кантролю над умовамі ўтрыманьня, а таксама пра падазрэньні ў тым, што ў дачыненьні да палітыка прымяняюцца катаваньні й жорсткае абыходжаньне.

„Я пільна сачу за разьвіцьцём сытуацыі з Андрэем Саньнікавым і заклікаю Вас ўстрымацца ад любых дзеяньняў або бязьдзейнасьці, якія маглі б нанесьці шкоду здароўю й псіхалягічнаму стану Саньнікава”, - напісаў легендарны лідар прафсаюзу „Салідарнасьць”, першы прэзыдэнт посткамуністычнай Польшчы.

charter97.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт