Расейцы заробяць грошы на польскім газе?
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Dzmitry Hurnievic 
                        
                        22.09.2011 11:28
                    
                                 
                
                
                    Кожная пятая фірма, якая займаецца пошукам газу ў Польшчы, належыць расейскай кампаніі. 
                
                
                
                
               
                
                         
 
Фота: PAP
Пра гэта сёньня паведаміла штодзёнка "Dziennik Gazeta Prawna" са спасылкай на польскіх эўрадэпутатаў Яцака Сарыюш-Вольскага й Лену Калярску-Бабіньску. Гэтую інфармацыю яны неафіцыйна атрымалі ў Эўрапейскай камісіі.
Расейцы выкупілі згаданыя фірмы пасьля атрыманьня імі дазволу на распрацоўку радовішчаў сланцавага газу.  
Міністэрства навакольнага асяродзьдзя выдала да гэтага часу 101дазвол 25-ці фірмам. Віцэ-міністар навакольнага асяродзьдзя Польшчы Яцак Язерскі ў інтэрвію выданьню распавёў, што афіцыйна ніводная фірма з расейскім капіталам не валодае дазволам на газавыя радовішчы. Праверыць, ці прысутнічае ў нейкай кампаніі доля расейскіх грошай, немагчыма.
"Dziennik Gazeta Prawna" тлумачыць, што пачатак здабычы сланцавага газу ў Польшчы пагражае расейскай газавай манаполіі ў Эўропе. Таму спыненьне эксплюатацыі й кантроль на радовішчамі могуць быць для Расеі адзіным спосабам, каб захаваць экспарт паліва ў ЭЗ.
дг