Logo Polskiego Radia
Print

A. Лепэра пахаваюць у чацьвер

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.08.2011 17:30
Жалобную ўрачыстасьць былога лідара фэрмэрскай партыі „Самаабарона” арганізоўвае Канцылярыя прэм’ер-міністра Польшчы.

Пахаваньне былога віцэ-старшыні Сэйму й былога віцэ-прэм’ера Анджэя Лепэра адбудзецца ў чацьвер у мясцовасьці Крупы ў Заходнепаморскім ваяводзтве.

Урачыстасьць будзе мець дзяржаўны характар. Яе арганізоўвае Канцылярыя прэм’ер-міністра Польшчы. У пахаваньні прымуць удзел найвышэйшыя дзяржаўныя асобы ў краіне.

Як паведаміла інфармацыйнае агенцтва Польскага радыё, прэм’ер-міністра Польшчы будзе прадстаўляць Барташ Арлуковіч.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт