Лепэр зьдзейсьніў самагубства
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.08.2011 15:34
Прадстаўнікі паліцыі амаль упэўненыя, што палітык расстаўся з жыцьцём сам.
Паліцыя й пракуратура правяраюць акалічнасьці сьмерці Анджэя Лепэра. Лідар фэрмэрскага згуртаваньня „Самаабарона” быў знойдзены мёртвым учора ў прыватнай частцы офісу партыі ў Варшаве.
„Шмат дэталяў сьведчаць пра тое, што спадар Лепэр зьдзейсьніў самагубства, хаця гэтага нельга афіцыйна сьцьвярджаць да моманту заканчэньня сьледзтва,” – сказаў прэс-сакратар Галоўнага ўпраўленьня паліцыі Марыюш Сакалоўскі.
Марыюш Сакалоўскі: Мы дапыталі некалькі дзясяткаў чалавек. Допыты будуць працягвацца. Усё гэта робіцца, каб высьветліць прычыны самагубства. Мы амаль упэўненыя, што гэта было менавіта самагубства, але да заканчэньня сьледзтва мы маем права выказваць нейкія, нават мінімальныя сумневы.
- заявіў прэс-сакратар Галоўнага ўпраўленьня паліцыі.
Ён дадаў, што паводле ўступных вынікаў сьледзтва, у Анджэя Лепэра былі шматлікія асабістыя й сямейныя праблемы.
аз