На Яснай Гары сустракаюцца жыхары ўсходніх тэрыторыяў даваеннай Польшчы
Сёньня ў Чэнстахове праходзіць Сусьветны кангрэс і паломніцтва жыхароў былых усходніх тэрыторыяў даваеннай Польшчы.
Сёньня на Яснай Гары ў Чэнстахове пачаўся Сусьветны кангрэс і паломніцтва жыхароў былых усходніх тэрыторыяў даваеннай Польшчы. У арганізаваных на працягу апошніх 25 гадоў зьездах удзельнічаюць госьці з Польшчы й замежжа.
„Гэта падзяка й доказ клопату пра спадчыну былых усходніх тэрыторыяў даваеннай Польшчы”, - кажа арганізатар Данута Скальска (Danuta Skalska).
Яна падкрэсьлівае значэньне прысутнасьці на зьездах маладых людзей.
„Прыбывае й маладое пакаленьне й мы гэтаму вельмі рады. Можна сказаць, што мы ёсьць і будзем, а нашыя дзеці і ўнукі, якія таксама пачынаюць прыязджаць разам з намі, будуць працягваць памяць і патрабаваць гістарычнай праўды”, - адзначыла Скальска.
Падчас паломніцтва адбудзецца форум, у якім прымуць удзел, між іншым, прадстаўнікі прэзыдэнта Польшчы й Міністэрства нацыянальнай адукацыі. Удзельнікі форуму будуць гаварыць пра праблемы й цяжкасьці, зь якімі яны прымушаныя змагаюцца.
аз