IKEA звольніла працаўніка за рэлігійныя погляды
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        28.06.2019 16:57
                    
                    Мужчыну звольнілі нібыта па прычыне нежаданьня падтрымкі асяродзьдзя ЛГБТ і цытаты з Бібліі. 
                
                         mastrminda/pixabay.com/CC0
mastrminda/pixabay.com/CC0
                     
2250 злотых (590 даляраў) для сябе і 1000 злотых (260 даляраў) на дабрачынныя мэты – столькі ад IKEA патрабуе звольнены працаўнік. Яго звольнілі нібыта па прычыне нежаданьня падтрымкі асяродзьдзя ЛГБТ і цытаты з Бібліі. Крама адказвае, што справа не такая ўжо і чорна-белая.
Мужчына страціў працу пасьля таго, як супрацьпаставіўся палітыцы фірмы, якая падтрымлівае акцыю Месяца гонару ЛГБТ, заахвочваючы да гэтага сваіх працаўнікоў. Мужчына пераконвае, што да свайго камэнтару на фірмовым форуме ён дадаў цытаты з Бібліі, якія асуджаюць гомасэксуалізм. Абгрунтоўваючы спыненьне дамовы фірма напісала, што гэты камэнтар парушыў прынцыпы грамадзкага жыцьця і быў праявам адсутнасьці павагі да асоб з іншай сэксуальнай арыентацыяй.
Звольнены мужчына патрабуе вяртаньня яго на працу і сымбалічнай фінансавай кампэнсацыі.

ав