Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда карыстаецца найбольшым даверам палякаў

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 30.06.2019 11:05
Анджэю Дуду давяраюць 47% палякаў, не давяраюць 38,4% рэспандэнтаў.
Анджэй ДудаАнджэй ДудаФота: PAP/Marcin Obara

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда — палітык, які ў чэрвені карыстаўся найбольшым даверам палякаў. Пра гэта сьведчыць апытаньне Інстытута рыначных і сацыяльных дасьледаваньняў, праведзенае для партала Onet.pl.

Апытаньне праводзілася з выкарыстаннем тэлефоннай сувязі, стандартызаванай анкеты, камп'ютарных інтэрвію ў рэпрэзэнтатыўнай групе з 1100 рэспандэнтаў 19-21 чэрвеня 2019 года.

Анджэю Дуду давяраюць 47% палякаў, не давяраюць 38,4% рэспандэнтаў.

Прэм'ер-міністру Матэвушу Маравецкаму давярае 44,6% рэспандэнтаў. 42,2% не давяраюць.

Былы прэм'ер-міністар Бэата Шыдла, цяпер дэпутат Эўрапарлямэнта, валодае падтрымкай 38,2% рэспандэнтаў.

Старшыня кіруючай у РП партыі «Права і справядлівасьць» Ярослаў Качыньскі заслужыў давер 35,5% палякаў.

Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск карыстаецца даверам 32,7% рэспандэнтаў.

Wiadomosci.onet.pl/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт