Польскія навучальныя ўстановы гатовыя прыцягваць выкладчыкаў з Беларусі
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        27.06.2019 14:15
                    
                    У польскіх школах не хапае настаўнікаў. 
                
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
Rzeczpospolita
У польскіх школах не хапае настаўнікаў. Па гэтай прычыне мясцовыя ўлады пачынаюць думаць аб тым, каб прыцягнуць пэдагогаў з-за мяжы. Гэтую ідэю ўжо рэалізоўваюць у Гданьску. Адзін з гданьскіх тэхнікумаў працаўладкоўвае выкладчыка з Беларусі. Горад у траўні падпісаў таксама дамову з каледжам у Санкт-Пецярбурзе, адкуль будуць прыяжджаць настаўнікі.
Ня толькі гданьскія дырэктары школаў разважаюць працаўладкоўваньне замежных выкладчыкаў. «Пры цяперашнім рынку працы ня варта думаць пра гэта, як пра нешта надзвычайнае. Тым больш, што ўмовы ў школах надалей прыцягальныя для мігрантаў з усходу», – гаворыць экспэрт Саюзу польскіх гарадоў Марэк Вуйцік.
Мэр Рыбніка Пётр Кучэра зьвяртае ўвагу, што працаўладкаваньне дзьвюхмоўнага настаўніка з усходу можа быць добрым крокам, калі ў школе ёсьць шмат дзяцей мігрантаў, напрыклад, з Украіны.

ав