Інстытут нацыянальнай памяці падрыхтаваў выставу, прысьвечаную змаганьню палякаў за межы ў 1918-1921 гадах. На экспазыцыі пад назвай «...Будзе вялікая, альбо яе ня будзе ўвогуле. Змаганьне за мяжу Польшчы ў 1918-1921 гадах» паказаны высілак Польшчы ў вызначэньні межаў адроджанай Польшчы, як жаўнераў, добраахвотнікаў, так і дыпляматаў.
Старшыня ІНП Яраслаў Шарэк тлумачыць, што выстава паказвае цяжкасьці барацьбы за межы. Ён нагадвае, што калі з Варшавы ў сьвет пайшла дэпэша аб узьнікненьні польскай дзяржавы, у Львове ішла бітва арлятаў з украінцамі, праз некалькі месяцаў выбухнулі Вялікапольскае і Сылескае паўстаньне, неўзабаве пасьля распачалася вайна з бальшавікамі, стаўкай якой была незалежнасьць Польшчы. Адначасова на міжнароднай арэне ішлі дыпляматычныя захады, зьвязаныя з прызнаньнем Польшчы ў сьвеце. Усё гэта паказана на выставе.
Выстава складаецца з 19 стэндаў, на якіх паказаныя самыя важныя падзеі, зьвязаныя з барацьбой за межы ІІ Рэчы Паспалітай. Выставу можна глядзець на Кракаўскім прадмесьці 64, перад Домам палёніі да 28 ліпеня. Пасьля яе пакажуць у іншых польскіх гарадах.

ав