Матэвуш Маравецкі павіншаваў усіх бацькоў з Днём таты
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        23.06.2019 14:17
                    
                                 
                
                
                    У нядзелю, 23 чэрвеня, палякі адзначаюць Дзень таты.
                
                
                    
                         www.pixabay.com/CC0 Creative Commons
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі павіншаваў усіх бацькоў з Днём таты, які адзначаецца ў краіне 23 чэрвеня.
«Дарагія Бацькі, я хачу сёньня ад усяго сэрца падзякаваць Вам, асабліва за тое, што Вы зьяўляецеся такім выдатным узорам для Вашых дзяцей ды ўнукаў. Я жадаю Вам радасьці ды ўсьмешак Вашых дзетак, якія для Вас – самая вялікая ўзнагарода за цяжкасьці выхаваньня патомства» – напісаў старшыня Рады міністраў у сацсетках.
Прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі разам з жонкаю выхоўваюць чацьвёра дзяцей.
ІАР ПР/нг