Logo Polskiego Radia
Print

Польскі прэмʼер павіншаваў школьнікаў з завяршэньнем навучальнага года

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.06.2019 10:12
Матэвуш Маравецкі пажадаў навучэнцам разьвіваць свае падабаньні і набрацца сіл на наступны год.
Foto: Adam Guz/KPRM/twitter.com/MorawieckiM

Польскі прэмʼер таксама пажадаў школьнікам ды іхнім бацькам спакойнага і бясьпечнага адпачынку, натхняльных падарожжаў і весялосьці. Вярніцеся ў школу з найлепшым настроем 1 верасьня, – напісаў на сваім профілі ў Twitter Матэвуш Маравецкі.

Раней кіраўнік польскага ўраду паўдзельнічаў ва ўрачыстай лінейцы на завяршэньне навучальнага года 2018/2019 у сярэдняй школе №2 у Хелме.

Згодна з календаром Міністэрства адукацыі Польшчы навучальны год канчаецца ў пятніцу, 21 чэрвеня 2019 года. У зьвязку з тым, што 20 чэрвеня ў Польшчы адзначаецца Сьвята Божага Цела, польскі ўрад перанёс дату заканчэньня навучальнага года на 19 чэрвеня.

Сёньня пачаліся канікулы ў амаль 5 мільёнаў навучэнцаў з больш чым 26 тысяч школы.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт