Logo Polskiego Radia
Print

На палігоне ў Драўску Паморскім адбываюцца самыя вялікія вайсковыя манэўры

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.06.2019 13:56
У Dragon-19 удзел прымаюць 18 тысяч жаўнераў.
PAP/Marcin Bielecki

На палігоне ў Драўску Паморскім адбываюцца самыя вялікія вайсковыя манэўры ў гэтым годзе – Dragon-19. Агулам удзел у іх прымае 18 тысяч жаўнераў. Кіраўніцтва польскіх узброеных сіл паглядзіць дынамічны паказ на тактычным пасе. Паявяцца польскія танкі Леапарды, зьнішчальнікі F-16 і Су-22, таксама верталёты, мінамёты і арматагаўбіцы.
Галоўным удзельнікам манэўраў зьяўляецца 11–ая дывізія бранявой кавалерыі. Сцэнар манэўраў наступны: польскую мяжу атакуюць самалёты агрэсара. На месца выклікаюць на дапамогу бранявыя і мэханізаваныя падразьдзяленьні. Польскія танкісты будуць выконваць заданьні разам з італьянскімі жаўнерамі.
Пасьля візыту Анджэя Дуды ў ЗША палігон у Драўску атрымае вышэйшы ранг у кантэксьце супрацы польскіх і амэрыканскіх войскаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт