Былога кіраўніка канцылярыі прэм'ера асудзілі ў сувязі са смаленскай катастрофай
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
13.06.2019 14:36
Томаша Арабскага прызналі вінаватым у тым, што ён дазволіў палёт урадавага самалёту на непрацоўны аэрапорт у Смаленску.
PAP/Wojciech Olkuśnik
Былы кіраўнік Канцылярыі прэм’ер-міністра Томаш Арабскі прыгавораны да 10 месяцаў пазбаўленьня свабоды ўмоўна на два гады за невыкананьне паўнамоцтваў у справе рэйсу прэзыдэнцкага самалёту ў Смаленск 10 красавіка 2010 году. Такое рашэньне прыняў Акруговы суд у Варшаве.
Паводле суду, Томаш Арабскі дазволіў палёт урадавага самалёту ТУ154М на непрацоўны аэрапорт «Паўночны» ў Смаленску.
Віноўнай таксама прызнаная Моніка Б., былая чыноўніца канцылярыі прэм’ер-міністра, якую прысудзілі да шасьці месяцаў умоўна на год. Трох былых чыноўнікаў канцылярыі апраўдалі.
У смаленскай катастрофе загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Лех Качыньскі з жонкай.
Былы кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Томаш Арабскі прыгавораны да 10 месяцаў пазбаўленьня свабоды ўмоўна на два гады за невыкананьне паўнамоцтваў у справе рэйсу прэзыдэнцкага самалёту ў Смаленск 10 красавіка 2010 году. Такое рашэньне прыняў Акруговы суд у Варшаве.

ав