Logo Polskiego Radia
Print

У траўні беспрацоўе ў Польшчы склала 5,4%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.06.2019 11:03
Падзеньне беспрацоўя зафіксаванае ва ўсіх ваяводзтвах Польшчы.
Bild: pixabay.com/Public Domain CC0

У траўні беспрацоўе ў Польшчы склала 5,4%
Падзеньне беспрацоўя зафіксаванае ва ўсіх ваяводзтвах Польшчы.
У траўні зарэгістраваны ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 5,4% і быў на 0,2% ніжэйшы, чым у красавіку, паведаміла міністар Бажэна Борыс-Шопа (Bożena Borys-Szopa).
Кіраўнічка Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі адзначыла, што з 1991 году гэта найніжэйшы ўзровень беспрацоўя ў краіне.
Бажэна Борыс-Шопа: Падзеньне ўзроўню беспрацоўя зафіксаванае ва ўсіх ваяводзтвах Польшчы. Яно складала ад 0,1 да 0,5%. Найбольшае падзеньне адбылося ў Вармінска-Мазурскім ваяводзтве - 0,5%. Ва ўсіх польскіх ваяводзтвах узровень беспрацоўе не перавышае 10%.
У канцы траўня колькасьць беспрацоўных склала 907 тысяч чалавек і была на 95 тысяч меншая, чым у мінулым годзе.
Міністар Борыс-Шопа адзначыла, што зьніжэньне ўзроўню беспрацоўя абумоўленае зьніжэньнем колькасьці новых беспрацоўных і паскарэньнем сэзонных работ з-за спрыяльных умоў надвор'я.
Намесьнік міністра па справах сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі Станіслаў Швэд (Stanisław Szwed), спасылаючыся на дадзеныя Eurostat, адзначыў, што Польшча выглядае добра таксама ў параўнаньні зь іншымі эўрапейскімі краінамі.
Станіслаў Швэд: Польшча апынулася сярод лідараў у Эўропе па ўзроўню беспрацоўя – 3,7%. Статыстычныя дадзеныя сьведчаць пра тое, што сытуацыя на рынку працы ў Польшчы станоўчая, а ў некаторых ваяводзтвах нават вельмі добрая.
Колькасьць вакансій, пра якія працадаўцы паведамілі службам занятасьці, склала 122 300 і, у параўнаньні з красавіком, павялічылася на 3,5 тысячы.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт