Logo Polskiego Radia
Print

Палякі маніфэстуюць за роўнасьць ды сямʼю

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.06.2019 16:13
У выходныя ў Польшчы прайшоў шэраг маршаў прысьвечаных справам сямʼі ды полу.
Foto: PAP/Marcin Bielecki

У нядзелю ў 130 гарадах Польшчы, у тым ліку ў Варшаве, адбыліся «Маршы за жыцьцё і сямʼю». Яны прайшлі пад лёзунгам: «Не прапусьцім дэмаралізуючую сэкс адукацыю ў варшаўскіх школах».

У маршах узялі ўдзел бацькі, грамадзкія актывісты, якія хочуць абараніць сваіх дзяцей ад дэмаралізацыі. Да акцыі далучыўся вядомы польскі актор Радаслаў Пазура, які заявіў, што выхаваньне дзяцей павінна адбывацца ў семʼях, якія грунтуюцца на каханьні мужчыны і жанчыны.

Таксама адбыўся збор сродкаў для самотных маці. Для самых маладых удзельнікаў маршу выступіў шатляндзкі аркестар у рэгіянальных строях.

У суботы вуліцамі Варшавы прайшоў каляровы марш «Пара роўнасьці», што ладзілі суполкі ЛГБТ. Мерапрыемства адкрыў мэр польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі. Сёлета «Парад роўнасьці» упершыню праходзіў пад патранажам Варшаўскай мэрыі.

Марш выклікала бурную дыскусію сярод карыстальнікаў Інтэрнэту. Апанэнты «Парада» назвалі яго «нападам на каталіцкія каштоўнасьці».

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт