Logo Polskiego Radia
Print

Польскія банкі пашыраюць свае ўплывы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.06.2019 13:14
Польскі банк PKO BP апярэдзіў нямецкага гіганта – Deutsche Bank.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjnePKO BP

Найбуйнейшы польскі банк PKO BP абагнаў буйны нямецкі банк Deutsche Bank па памерах рынкавай капіталізацыі.

Такая сытуацыя ня дзівіць экспэртаў. Яны зьвяртаюць увагу на тое, што найбуйнейшы нямецкі банк сутыкнуўся з праблемамі апошнім часам. Зь іншага боку, польскія банкі ўмацоўваюць свае пазыцыі на рынку. Гэтаму спрыяюць рэкордны прыбытак і дывідэнды, а таксама добрыя пэрспэктывы і ўплыў эканамічнага асяродзьдзя, у якім яны працуюць.

У выпадку з РКО ВР, сёлета інвэстары могуць разьлічваць на рэкордныя дывідэнды. У гэтым годзе будзе таксама рэкордным і прыбытак. Сёлета ён можа дасягнуць 4 мільярды злотых.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт