Урад Польшчы чакаюць перастаноўкі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
28.05.2019 14:12
Пасьля выбараў у Эўрапарлямэнт частка польскіх міністраў перабіраецца ў Брусэль.
Premierminister Mateusz MorawieckiBild: P. Tracz / KPRM (flickr, domena publiczna)
Кіраўнік ураду заявіў, што ў яго ёсьць 14 дзён на тое, каб замяніць іх новымі.
У Эўразьвязе існуе норма, якая патрабуе, каб цягам двух тыдняў пасьля абвяшчэньня вынікаў выбараў, новыя чальцы Эўрапарлямэнту, пазбавіліся ад сваіх ранейшых функцый. Гэта вызначае часовую пэрспэктыву зьменаў для ўраду, – заявіў прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Польскі прэмʼер падкрэсьліў, што вынік партыі «Права й справядлівасьць» на эўрапейскіх выбарах, што прайшлі ў нядзелю, склаў 45,38% галасоў. Гэта «самая высокая ацэнка любой партыі на любых выбарах, што праходзілі ў Польшчы, пачынаючы з 1989 года«.
Сярод цяперашніх міністраў польскага ўраду мандаты эўрадэпутатаў атрымалі віцэ-прэмʼер Бэата Шыдла, кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Ёахім Брудзіньскі, міністар сямʼі, працы і сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска, міністарка адукацыі Ганна Залеўска, а таксама міністар з канцылярыі прэмʼер-міністра Бэата Кэмпа і прэсавая сакратарка ўраду Ёанна Капціньска.
У адказ на пытаньне журналістаў, ці «няма шкадаваньняў з-за гэтага» польскі прэмʼер заявіў, што старт у эўрапейскіх выбарах быў асабістым рашэньнем міністраў. Яны дамагліся выдатных посьпехаў, таму будуць некаторыя зьмены ў Радзе міністраў, – зазначыў Матэвуш Маравецкі.
Кіраўнік урада падкрэсьліў, што пакуль ня мае канкрэтных прапаноў па гэтым пытаньні.
ПР/юл
Пасьля выбараў у Эўрапарлямэнт частка польскіх міністраў перабіраецца ў Брусэль.