Палякі камэнтуюць увядзеньне аплаты за плястыкавыя бутэлькі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
26.05.2019 12:34
Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы абвясьціла пра ўвядзеньне дадатковай аплаты за плястыкавыя бутэлькі.
Foto: Hans Braxmeier/pixabay.com/CC0
Дэпазыт складзе 10 грошай за кожную бутэльку ды ўпакоўку.
Большасьць палякаў падтрымліваюць дадзеную ідэю, вынікае з сацыялягічнага апытаньня, праведзенага SW Research на замову штодзёнкі «Rzeczpospolita».
Амаль дзьве траціны (65%) палякаў адказалі, што яны падтрымліваюць увядзеньне дэпазыту на плястыкавыя бутэлькі.
Амаль адна пятая рэспандэнтаў (22%) выступаюць супраць дадзенай прапановы.
13% апытаных ня маюць меркаваньня ў гэтай справе.
Часьцей за ўсё ўвядзеньне дэпазыту падтрымліваюць жанчыны (67%), людзі з пачатковай адукацыяй/сярэдняй школы (74 %) і жыхары гарадоў з насельніцтвам да 20 тысяч чалавек (69%).
Таксама колькасьць прыхільнікаў дадзенай прапановы павялічваецца разам з узростам. Сярод людзей ва ўзросьце да 24 год «за» выступаюць 54% апытаных, тады як сярод асобаў ва ўзросьце больш за 50 год колькасьць прыхільнікаў дэпазыту складае 72%.
ПР/юл