Logo Polskiego Radia
Print

Пяць год турмы пагражае за «адматаныя кілямэтры»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.05.2019 14:35
У Польшчы ўведзеныя папраўкі ў заканадаўства, што да стану лічыльніка праехаўшых кілямэтраў у аўтамабілі.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакFoto: Image by MikesPhotos from Pixabay/CC0

З сёньняшняга дня ў Польшчы пачало дзейнічаць больш суровае пакараньне за зьмену лічыльніка праехаўшых кілямэтраў у аўтамабілях.

Міністэрства юстыцыі Польшчы паведаміла, што за «адмотваньне» лічыльніка ў машыне можна трапіць у турму на 5 гадоў. Ведамства падрыхтавала адпаведныя зьмены ў Крымінальны кодэкс і правілы дарожнага руху. Гэты крок скіраваны супраць несумленных прадаўцоў ды іх памагатых, якія дагэтуль былі практычна беспакараныя.

Унесеныя зьмены таксама прадугледжваюць, што цяпер падчас кожнай праверкі паліцыя, памежная ахова, інспэкцыя аўтамабільнага транспарту, ваенная жандармэрыя ды мытня маюць права запісаць бягучы стан лічыльніка праехаўшых кілямэтраў.

Дадзеныя будуць ісьці ў Цэнтральны рэестар транспартных сродкаў і кіроўцаў. Такім чынам, прасьцей будзе параўноўваць сапраўдную лічбу праеханых кілямэтраў і лягчэй выявіць ашуканцаў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт