Кіроўная партыя ў Польшчы мае найбольшую падтрымку перад эўравыбарамі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
24.05.2019 15:08
Больш за 38% палякаў гатовыя галасаваць на нядзельных выбарах за партыю «Права і справядлівасьць».
eu.gov
У нядзелю палякі будуць выбіраць 50 дэпутатаў Эўрапарлямэнту ад Польшчы.
Найлепшыя шанцы на перамогу на гэтых выбарах мае кіроўная партыя. Паводле апошняга сацыялягічнага апытаньня IBRiS для штодзёнкі «Rzeczpospolita» за партыю «Права і справядлівасьць» зьбіраюцца 38,7% выбарцаў. Другой па папулярнасьці зьяўляецца «Эўрапейская кааліцыя», якую падтрымліваюць 35% рэспандэнтаў. У параўнаньні з папярэднім апытаньнем 11 траўня адлегласьць паміж асноўнымі канкурэнтамі скарацілася да 1,4%.
Трэцяе месца ў рэйтынгу займае рух «Вясна» з 6,3% падтрымкі, што нязначна перавышае выбарчы парог, які ў Польшчы складае 5%.
Шанцы патрапіць у эўрапарлямэнт маюць яшчэ «Канфэдэрацыя Корвін Браўн Лірой ды нацыяналісты» з 6% падтрымкай ды рух «Kukizʼ15» з 4,9%. 9% палякаў яшчэ ня ведаюць за каго, яны хочуць галасаваць.
53% палякаў заяўляюць, што яны пойдуць на выбары.
PR/jl