Польская пісьменьніца другі год запар увайшла ў фінал Букераўскай прэміі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
21.05.2019 13:22
У чатырнаццацігадовай гісторыі ўзнагароды падобная сытуацыя здарылася ўпершыню.
Фото: wikipedia.org/By Martin J. Kraft - Own work, CC BY-SA 3.0
Кніга Вольгі Такарчук (Olga Tokarczuk) другі раз запар увайшла ў фінал Міжнароднага Букера. Летась польская пісьменьніца атрымала прэмію за кнігу «Бегуны».
У чатырнаццацігадовай гісторыі ўзнагароды падобная сытуацыя здарылася ўпершыню. Нягледзячы на гэта, для сакратар журы Фіямэта Рока (Fiammetta Rocco), гэта не дзіўна. На яе думку, на самай справе, вылучаная кніга полькі «Вядзі свой плуг па костках мёртвых» праца ўнікальная.
Ф.Рока: Раман паказвае моцныя бакі аўтаркі – здольнасьць бачыць сьвет з боку. Яе назіраньне, як правіла, неадназначнае, яна малюе фігуры ў ідэальным, ясным вобразе, нават калі гэта робіць эканомна. Яна мае незвычайны розум.
Сказала пра Вольгу Такарчук сакратар журы Міжнароднай Букераўскай прэміі Фіямэта Рока.
Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя сёньня каля поўначы беларускага часу.
Міжнародная Букераўская прэмія ўручаецца з 2005 года. Спачатку – кожныя два гады, зараз – кожны год. Узнагароду атрымліваюць аўтар й перакладчык кнігі, якая ў мінулым годзе была апублікавана ў Вялікабрытаніі на англійскай мове.
яс