Два беларусы трапяць за краты праз зьнявагу да Асьвенцыма
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        21.05.2019 11:26
                    
                    Беларускія маладзёны былі прызнаныя вінаватымі ў зьневажаньні месца памяці "Лягер сьмерці Асьвенцым" ды ў забойстве авечкі. 
                
                         Fot.: Pixabay/peter89ba/CC0 License
Fot.: Pixabay/peter89ba/CC0 License
                     
Два беларусы трапяць за краты праз зьнявагу да Асьвенціма
Акружны суд Кракава прысудзіў беларусам Адаму Б. 1 год, а Мікіту В. 8 месяцаў пазбаўленьня волі. Беларускія маладзёны былі прызнаныя вінаватымі ў зьневажаньні месца памяці лягера сьмерці Асьвенцім ды ў забойстве авечкі. Астатнія ўдзельнікі акцыі заплацяць штраф.
Акружны суд Кракава зьмякчыў папярэдні прысуд вынесены судом першай інстанцыі. Таксама галоўным арганізатарам скандальнай акцыі Адаму Б.  і Мікіту В. на працягу некалькіх гадоў забаранілі трымаць хатніх жывёл. Рэшце ўдзельнікаў пэрформансу быў прысуджаны штраф, некаторыя зь іх мусяць заплаціць нават 7,5 тысяч злотых (прыкладна 2 тысячы даляраў). Апроч беларусаў вінаватымі былі прызнаныя грамадзяне Польшчы ды Нямеччыны.
Нагадаем, у 2017 годзе вялікая група моладзі цалкам распранулася перад брамай нямецкага лягеру сьмерці Аўшвіц-Біркенаў і жорстка забіла авечку. Акцыя адбывалася пад брамай лягеру, на якой віднеўся змрочны надпіс «Arbeit macht frei». Маладзёны завесілі яго шыльдай з надпісам «Love».
Акцыяністы пераконвалі, што іх мэтай ня была зьнявага месца памяці ахвяр Галакосту. Няўдалыя мастакі назвалі гэта «пэрформансам з антываенным зьместам». Аднак польская Фэміда вырашыла інакш, падсумоўвае інтэрнэт-партал niezależna.pl.
Акружны суд Кракава прысудзіў беларусам Адаму Б. 1 год, а Мікіту В. 8 месяцаў пазбаўленьня волі. Беларускія маладзёны былі прызнаныя вінаватымі ў зьневажаньні месца памяці "Лягер сьмерці Асьвенцым" ды ў забойстве авечкі.  Астатнія ўдзельнікі акцыі заплацяць штраф.

эж