У Любліне адкрылі памятную дошку ў гонар князя К. Астроскага
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
19.05.2019 16:16
Сёлета спаўняецца 450 гадоў з дня падпісаньня Люблінскай уніі.
К. Астроскі падчас Аршанскай бітвы. Krell Battle of Orsha (detail).
Створаны: каля 1524-1530photo: wikipedia/CC0 Creative Commons
Каля царквы ў Любліне адкрытая памятная дошка ў гонар вялікага князя Канстантына Астроскага ў 450 гадавіну падпісаньня Люблінскай уніі (пагадненьня пра аб’яднаньне Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага ў фэдэратыўную дзяржаву). Князь быў фундатарам катэдральнай царквы.
Перад урачыстасьцю адбылося набажэнства ў памяць аб князі, якое правёў архіепіскап Абель – праваслаўны ардынары Люблінска-Хэлмскай дыяцэзіі.
«Князь Астроскі быў вялікай, але і драматычнай постацьцю. Ён быў кіеўскім ваяводам і членам Праваслаўнага брацтва ў Любліне», – распавёў архіепіскап Абель.
Аеп. Абель: Калі брацтва ўзялося адбудаваць храм пасьля пажару, а часы былі цяжкія, ён, дзякуючы свайму багацьцю, мог паскорыць будаўніцтва сьвятыні. Постаць князя Астроскага паказаная на карціне, якая зьяўляецца вялікім скарбам, гістарычнай спадчынай у нашым музэі. Князь са сваім сынам прадстаўлены падчас акту падпісаньня 450 гадоў таму Люблінскай уніі.
Памятная дошка была адкрытая ў рамках фэстывалю «Усходнеславянская культурная спадчына Любліна». Фэстываль закончыцца гала-канцэртам, на сцэне выступяць хоры з Летувы, Беларусі, Украіны і Польшчы.
ІАР ПР/нг