Logo Polskiego Radia
Print

Актывісты Greenpeace патрабуюць, каб Польшча адмовілася ад выгалю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.05.2019 17:16
Сёньня яны разгарнулі свае транспаранты на сядзібах дзьвюх найбуйнейшых польскіх партыі.
Актывісты Greenpeace патрабуюць, каб Польшча адмовілася ад выгалю.Актывісты Greenpeace патрабуюць, каб Польшча адмовілася ад выгалю.PAP/Rafał Guz

Актывісты Greenpeace патрабуюць, каб Польшча адмовілася ад выгалю
Сёньня яны разгарнулі свае транспаранты на сядзібах дзьвюх найбуйнейшых польскіх партыі.
Актывісты Greenpeace разгарнулі вялікія чорныя транспаранты з надпісам „Польшча бяз вугалю 2030” на варшаўскіх сядзібах кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” і апазыцыйнай „Грамадзянскай плятформы”.
Эколягі паведамілі, што такім чынам яны „пратэстуюць супраць ігнараваньня кліматычнага крызысу з боку найбуйнейшых польскіх палітычных арганізацый”.
„Абедзьве партыі праігнаравалі пытаньні аховы клімату ў сваіх выбарчых праграмах і не прапанавалі тэрміну, калі Польшча нарэшце суцэльна адмовіцца ад вугалю”, - чытаем у заяве Greenpeace.
На акцыю эколягаў у сацсетках адрэагавалі палітыкі абедзьвюх партый.
„Цікава, чаму актывісты Greenpeace не пратэставалі падчас улады папярэдняй кааліцыі „Грамадзянскай плятформы-Польскай сялянскай партыі”, а робяць гэта цяпер, нягледзячы на тое, што ўрад „Права й справядлівасьці” зьяўляецца першым, які сур'ёзна заняўся пытаньнем смогу?” – напісала прэс-сакратар кіроўнай партыі Бэата Мазурэк (Beata Mazurek).
У сваю чаргу, старшыня „Грамадзянскай плятформы” Гжэгаж Схэтына (Grzegorz Schetyna) заявіў: „У нас на Вейскай у Варшаве нечаканыя, але сымпатычныя госьці. Нас аб’ядноўвае адна мэта – чыстае паветра для палякаў”, - напісаў лідар апазыцыйнай партыі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт