Польшча падтрымлівала і будзе падтрымліваць Грузію ў яе імкненьні стаць сябрам Эўрапейскага зьвязу і НАТО – заявіў прэзыдэнт Анджэй Дуда на сустрэчы з прэзыдэнтам Грузіі Саламэ Зурабішвілі ў Варшаве.
«Грузія імкнецца стаць членам ЭЗ і НАТО ўжо некалькі гадоў. Тыя, хто падтрымліваюць дэмакратычныя працэсы ў Грузіі, адназначна ставяцца да гэтага пытаньня», – адзначыў Дуда.
Акрамя перамоў з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам, Саламэ Зурабішвілі сустрэлася са сьпікерамі Сэйма Марэкам Кухціньскім і Сената Станіславам Карчэўскім. Таксама адбыліся пленарныя перамовы дэлегацый пад кіраўніцтвам лідараў дзьвюх краін.
Пасьля поўдня ў Бельвэдэры адбудзецца дыскусія прэзыдэнта Дуды і прэзыдэнта Зурабішвілі пад назвай «Дзесяць гадоў Усходняга партнэрства. Урокі для Грузіі і Польшчы«.
Па словах кіраўніка Кабінэта прэзыдэнта Польшчы Кшыштафа Шчерскага, на гэтым тыдні, пачынаючы з перамоў з Саламэ Зурабішвілі і сустрэчы з прэзыдэнтамі краін Паўднёва-Ўсходняй Эўропы ў Тыране, Анджэй Дуда мае намер прыцягнуць увагу да «адчыненых дзьвярэй» ЭЗ, а таксама падкрэсьліць «ролю і значэньне эўрапейскай палітыкі як на ўсходзе, так і на поўдні».
Польшча падтрымлівала і будзе падтрымліваць Грузію ў яе імкненьні стаць сябрам Эўрапейскага зьвязу і НАТО – заявіў прэзыдэнт Анджэй Дуда на сустрэчы з прэзыдэнтам Грузіі Саламэ Зурабішвілі ў Варшаве.
«Грузія імкнецца стаць членам ЭЗ і НАТО ўжо некалькі гадоў. Тыя, хто падтрымліваюць дэмакратычныя працэсы ў Грузіі, адназначна ставяцца да гэтага пытаньня», – адзначыў Дуда.
Акрамя перамоў з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам, Саламэ Зурабішвілі сустрэлася са сьпікерамі Сэйма Марэкам Кухціньскім і Сената Станіславам Карчэўскім. Таксама адбыліся пленарныя перамовы дэлегацый пад кіраўніцтвам лідараў дзьвюх краін.
Пасьля поўдня ў Бельвэдэры адбудзецца дыскусія прэзыдэнта Дуды і прэзыдэнта Зурабішвілі пад назвай «Дзесяць гадоў Усходняга партнэрства. Урокі для Грузіі і Польшчы».

ав