У Познані 8 тысяч спартсмэнаў з усёй Польшчы прынялі ўдзел у дабрачынным забегу Wings for Life, які праходзіць па ўсім сьвеце. На ўсіх кантынэнтах ён пачынаецца адначасова. Гэта адзіны забег, у якім не ўстаноўлена фінішная лінія.
За ўдзельнікамі едзе аўтамабіль, за рулём якога Адам Малыш, чатырохразовы чэмпіён сьвету ў скачках з трампліна на лыжах. Паводле яго слоў, спартсмэны рады, калі ён іх абганяе, таму што яны завяршаюць забег, як толькі ён іх апярэджвае.
«Кожны чалавек па-рознаму рэагуе. Адны дзівяцца, што я так доўга іх не абганяў, а іншыя, наадварот, што мне так хутка ўдалося іх апярэдзіць. Усе заўзятары, якія разьмясьціліся ўздоўж трасы, з усіх сіл падтрымліваюць удзельнікаў», – адзначыў Адам Малыш.
Сабраныя падчас дабрачыннага забегу сродкі перадаюцца на пошук спосабаў лячэньня траўмаў сьпіннога мозгу. Штогод у забегу бяруць удзел таксама інваліды-калясачнікі.

ав