Logo Polskiego Radia
Print

«Права й справядлівасьць» ладзіць партыйную канвэнцыю перад выбарамі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 04.05.2019 10:27
Заплянаваны, між іншым, канцэрт гурту поп-музыкі Bayer Full.
Bild: wikimedia commons/ Prawo i Sprawiedliwość/ public domain

Кіруючая ў Польшчы партыя «Права й справядлівасьць» ладзіць у горадзе Пултуск партыйную канвэнцыю пад назваю «Патрыятычны пікнік». У сувязі з тым, што палякі ўсё яшчэ ў сваёй масе адзначаюць майскія сьвяты, формула сустрэчы больш лёгкая, чым ранейшыя партыйныя сходы. Заплянаваны, між іншым, канцэрт гурту поп-музыкі Bayer Full, а таксама выступленьні старшыні ПіС Яраслава Качыньскага, прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага і віцэ-прэм’ера Бэаты Шыдла.

Партыя «Права й справядлівасьць» пачала праводзіць свае рэгіянальныя сустрэчы на пачатку сакавіка. Тады групоўка прадставіла сваю праграму на выбары ў Эўрапейскі парлямэнт. Дэклярацыя складаецца з 12 пунктаў, сярод якіх, між іншым, ёсьць наступныя лёзунгі: бясьпечныя межы Эўропы, клопат пра інтарэсы польскіх фэрмэраў і аднолькавая якасьць прадуктаў ва ўсёй Эўропе.

Апошняя канвэнцыя ПіС адбудзецца 18 траўня, у выходныя перад уік-эндам, калі пройдуць выбары дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту.

polskieradio.pl/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт