У польскай эканоміцы – пазытыўныя зьмены
Польская эканоміка ўстойлівая, нягледзячы на адмоўныя тэндэнцыі ў нямецкай эканоміцы.
Польская прамысловасьць у апошні час дэманструе ўстойлівасьць на фоне запавольваньня эканомікі ў Нямеччыне, зь якой яна цесна зьвязаная. Паводле часткі экспэртаў, гэта можа сьведчыць пра зьмены мадэлі эканамічнага разьвіцьця ў Польшчы.
У сакавіку прададзеная вытворчасьць польскіх прамысловых кампаніяў  вырасла на 5,6% у гадавым вылічэньні. Хоць гэта менш, чым у лютым, то адначасова больш, чым прагназавалі эканамісты. Згаданы вынік таксама моцна кантрастуе з сытуацыяй у прамысловасьці Нямеччыны. 
У лютым прамысловая вытворчасьць у Польшчы павялічылася на 6,9% у гадавым вылічэньні. Гэта таксама стала нечаканасьцю. Той факт, што ў сакавіку рост прамысловай вытворчасьці крыху запаволіў, зьяўляецца вынікам неспрыяльнага календара. 
Справа ў тым, што ў мінулым месяцы было на адзін рабочы дзень менш, чым у тым жа месяцы мінулага году. Калі ня браць пад увагу такія фактары, то аказваецца, што прамысловая вытворчасьць у сакавіку павялічылася на 7,8% у гадавым вылічэньні, а ў лютым – на 6,5%.
У цэлым у першым квартале рост вытворчасьці склаў 6,2% у гадавым вылічэньні, то бок найбольш пачынаючы з другога кварталу мінулага году. 
Гэта адбылося нягледзячы на запавольваньне ў прамысловым сэктары ў эўразоне, асабліва ў Нямеччыне, куды Польшча пастаўляе каля 30% польскага экспарту. Нагадаем, у Нямеччыне прамысловая вытворчасьць зьмяншаецца амаль бесьперапынна са жніўня мінулага году.
Чаму нэгатыўныя эканамічныя тэндэнцыі ў Нямеччыне не адлюстроўваюцца ў польскай прамысловасьці? Эканамісты высунулі некалькі магчымых гіпотэз.
Паводле адной зь іх, польскія прамысловыя кампаніі ўсё яшчэ маюць буфер у выглядзе нявыкананых заказаў. Акрамя таго, устойлівасьць польскай прамысловасьці можа таксама вынікаць з высокага ўнутранага попыту й спажываньня. На гэта дадаткова паўплываюць новыя пакеты сацыяльных праграм, выплаты па якіх павінны пачацца з траўня.  
Іншая магчымая прычына - гэта пераарыентацыя зьнешняга попыту на польскія вырабы, што зьяўляецца вынікам высокай цэнавай канкурэнтаздольнасьці польскіх кампаній.
Паводле часткі экспэртаў, гэта можа быць таксама прыклад зьменаў, якія адбываюцца ў польскай прамысловасьці. Справа ў тым, што польскія экспартэры робяць стаўку на продаж фінальных прадуктаў, а не паўфабрыкатаў. 
аз