Logo Polskiego Radia
Print

Польшча закупіць баявыя самалёты пятага пакаленьня

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.04.2019 15:16
Польшча намерваецца да 2030 году давесьці выдаткі на абарону да ўзроўню 2,5% ВУП.
Анджэй ДудаАнджэй Дуда PAP/Marcin Obara

Польшча закупіць баявыя самалёты пятага пакаленьня
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда прадбачвае, што Польшча закупіць ваенныя самалёты пятага пакаленьня. Гэта стане адным з элемэнтаў шырокамаштабнай мадэрнізацыі польскай арміі. Пра гэта польскі лідэр заявіў падчас візыту ў 1. Базе тактычнай авіяцыі на варшаўскім лётнішчы Акеньце.
Анджэй Дуда падкрэсьліў, што бліжэйшым часам трэба цалкам адмовіцца ад выкарыстаньня савецкіх й постсавецкіх самалётаў МіГ і Су. У гэтым рэчышчы прэзыдэнт выказаў спадзяваньне, што Польскае Войска закупіць амэрыканскія F-35.
Прэзыдэнт падкрэсьліў, што выдаткі на барону мэтанакіравана павялічваюцца. Польшча намерваецца да 2030 году давесьці выдаткі на абарону да ўзроўню 2,5% ВУП. Анджэй Дуда не выключыў, што дадзеная мэта будзе дасягнутая нават раней.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт